ІРЛА́НДСКАЯ МО́ВА,

адна з кельцкіх моў. Пашырана ў Ірландскай Рэспубліцы (афіц. мова разам з англ.), Паўн. Ірландыі (Вялікабрытанія), часткова ў ЗША. Вылучаюцца 3 дыялектныя зоны (мунсцерская, канахцкая і ульстэрская), паміж якімі значныя адрозненні. Нормы адзінай літ. мовы новага перыяду пачалі выпрацоўвацца ў пач. 20 ст., яны вельмі няўстойлівыя, адлюстроўваюць адрозненні дыялектаў на ўсіх узроўнях.

Пісьменнасць узнікла ў 4—7 ст. н.э. (т. зв. агамічныя надпісы, гл. Агамічнае пісьмо). З канца 5 — пач. 6 ст. пісьменнасць на аснове лац. алфавіта. Першыя помнікі 6 ст. захаваліся ў спісах 11 ст. На І.м. існуе багатая арыгінальная л-ра.

т. 7, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)